Главная » Статьи » ПОЭЗИЯ (рус.)

Валерию Скакуну

 

 

Вось ветрык адсунуў фіранку,

Пяе хлапчуку калыханку:

Малюе ў сне белы востраў,

Дзе жыць можна будзе ім проста.

 

Расце, падрастае хлапчына –

І вось ужо сталы мужчына

Пытае свой лёс разам з ветрам,

А шчасце лятае канвертам.

 

Лыжня і суровая поўнач

Дыктуюць і песні апоўнач,

А вецер штурхае ў плечы:

"Мы ж, дружа, з табой не калечы".

 

Папера, аловак, гітара…

Ільецца мелодыя дара.

Развага, узнёсласць, сумленне -

Працуе душа ў натхненні.

Категория: ПОЭЗИЯ (рус.) | Добавил: fatiniya123 (19.03.2017) | Автор: Светлана Шашко-Шаблинская
Просмотров: 70 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
vermut
Добавлено: 20.03.2017, 11:120
Услышал его голос спустя год на Экваторе - все сжалось внутри...
inner"> avatar Профиль Выйти
  • Публиковать в социальной сети Анонимно Подписаться на комментарии к материалу
avatar